Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Положение о проведении Дня здоровья

Дата: 13 сентября 2020 в 18:19, Обновлено 7 сентября 2021 в 14:20

Упраўленне па адукацыі, спорту і турызму

Бярэзінскага раённага выканаўчага камітэта

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Лешніцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — сярэдняя школа”

                                                                                                 ЗАЦВЯРДЖАЮ

                                                                                                 Дырэктар

                                                                                                 установы адукацыі

                                                                                                             Н.В.Бурцава

                                                                                                 31.08. 2021     

ПАЛАЖЭННЕ

аб правядзенні Дня здароўя

  1. Мэты і задачы
    1. Дзень здароўя праводзіцца з мэтай прапаганды сярод навучэнцаў здаровага ладу жыцця, развіцця цікасці да фізічнай культуры і спорту, прафілактыкі п’янства і наркаманіі.
    2. Задачы:
  • прыцягненне навучэнцаў да заняткаў рознымі відамі спорту;
  • выяўленне лепшыхх спарыўных каманд школы;
  • правядзенне аздараўленчых мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне рэзістэнтнасці арганізма дзяцей і падлеткаў;
  • павышэнне супраціўляльнасцітарганізмадзяцей і падлеткаў да розных захворванняў, працаздольнасці школьнікаў, іх прадуктыўнасці навучання.
  1. Парадак арганізацыі і правядзення
    1. Арганізацыя правядзення спаборніцтваў ускладаецца на настаўніка фізічнай культуры, на кіраўніка фізічнага выхавання, класных кіраўнікоў, педагога-арганізатара, намесніка дырэктара па асноўнай дзейнасці:
  • праграма і форма правядзення Дня здароўя распрацоўваецца кіраўніком фізічнага выхавання сумесна з педагогам-арганізатарам;
  • кіраўнік фізічнага выхавання, настаўнік фізічнай культуры ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы класных каманд для ўдзелу ў спартыўных спаборніцтвах у рамках праграмы Дня здароўя;
  • педагог-арганізатар адказвае за падрыхтоўку прызоў для каманд-пераможцаў, вучняў, якія занялі І, ІІ, ІІІ месцы;
  • класныя кіраўнікі фарміруюць каманды, даводзяць праграму Дня здароўя да ведама навучэнцаў.
    1. Змест Дняя здароўя ўключае спартыўныя спаборніцтвы па асобных відах спорту, спартыўныя гульні, рухомыя і жартоўныя эстафеты.
    2. У склад судзейскіх каманд ўваходзяць настаўнік фізічнай культуры, настаўнікі, бацькі.
    3. Дата тэрміну правядзення Дня здароўя    2 субота месяца 
  1. Час і месца правядзення
    1. Спартыўныя спаборніцтвы, якія арганізуюцца ў рамках праграмы Дня здароўя, прафодзяцца на ФАЦ “Лазурны” аг.Лешніца, стадыёне ўстановы адукацыі
    2. Дзень здароўя праводзіцца па ступенях.
  2. Удзельнікі
    1. Да ўдзелу ў мерапрыемствах у рамках праграмы Дня здароўя прыцягваюцца ўсе навучэнцы 1 – 11 класаў установы адукацыі.
    2. У спартыўных спаборніцтвах прымаюць удзел навучэнцы, якія не маюць медыцынскіх супрацьпаказанняў на момант правядзення дня здароўя.
    3. Вызваленыя навучэнцы прысутнічаюць на ўсіх мерапрыемствах Дня здароўя і выступаюць у якасці гледачоў, заўзятараў, памочнікаў класных кіраўнікоў па падтрымцы дысцыпліны і парадку, памочнікаў у правядзенні эстафет.
  3. Узнагароджанне

Класныя каманды, якія занялі І – ІІІ месцы, узнагароджваюцца граматамі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.