ЗАЦВЯРДЖАЮ
Дырэктар
установы адукацыі
__________ Н.В. Бурцава
“_31___”______08_______2020 г.
ПЛАН
работы метадычнага аб’яднання
класных кіраўнікоў
ДУА “Лешніцкі навучальна - педагагічны комлекс
дзіцячы сад – сярэдняя школа”
у 2020/2021 навучальным годзе
Кіраўнік
Яцэвіч Святлана Мікалаеўна
настаўнік пачатковых класаў
першая кваліфікацыйная
катэгорыя
План работы
метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Лешніцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа”
на 2020/2021 навучальны год
Тэма. Павышэнне якасці і эфектыўнасці сістэмы выхавання, удасканаленне форм і метадаў выхавання ва ўстанове адукацыі сродкамі павышэння кампетэнтнасці і прафесійнага майстэрства педагаогаў, якія выконваюць абавязкі класных кіраўнікоў.
Мэта: Удасканаленне формаў і метадаў выхавання навучэнцаў праз павышэнне педагагічнага майстэрства класных кіраўнікоў.
Задачы:
1. Павышэнне эфектыўнасці работы метадычнага аб’яднання.
2. Аказанне дапамогі класнаму кіраўніку ва ўдасканаленні формаў і метадаў арганізацыі выхаваўчай работы класа.
3. Забеспячэнне пераемнасці ў арганізацыі работы класнага кіраўніка з дзецьмі і падлеткамі па фарміраванні навыкаў здаровага ладу жыцця.
4. Удасканальванне методыкі работы класнага кіраўніка па арганізацыі выхаваўчага працэсу ў класе ў свеце сучасных тэхналогій. 5. Вывучэнне і абагульненне цікавага вопыту работы класнага кіраўніка.
Пасяджэнне № 1
Тэма. Арганізацыя выхаваўчай работы ў 2020/2021 навучальным годзе.
Мэта: забеспячэнне нарматыўна-метадычнага суправаджэння выхаваўчага працэсу.
Форма правядзення: інструктыўна-метадычная нарада.
Дата правядзення: жнівень 2020 г.
Праблемнае поле
I.Вучэбна-метадычны блок
1. Вывучэнне інструктыўна-метадычнага пісьма Міністэрства адукацыі “Асаблівасці арганізацыі выхаваўчай, ідэалагічнай і сацыяльнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2018/2019 навучальным годзе”.
2. Планаванне выхаваўчай работы ў класе і яе ўлік. Сацыяльна – педагагічная характарыстыка класа.
Інфармацыя намесніка дырэктара па асноўнай дзейнасці Кісель Н.І.
3. Абмеркаванне і зацвярджэнне плана работы МА класных кіраўнікоў на 2020/20121навучальны год.
4.Функцыянальныя абавязкі класных кіраўнікоў.
Кіраўнік МА класных кіраўнікоў Яцэвіч С.М.
II. Практычны блок
- Агляд сучаснай літаратуры па праблемах выхавання.
Інфармацыя намесніка дырэктара па асноўнай дзейнасці Кісель Н.І.
- Выстава метадычнай літаратуры: «Планаванне выхаваўчай работы ў класе”. Кіраўнік МА класных кіраўнікоў Яцэвіч С.М.
III. Выпрацоўка метадычных рэкамендацый.
Пасяджэнне № 2
Тэма. Шляхі ўдасканальвання работы школы ў шосты школьны дзень: эфектыўная практыка і новыя падыходы арганізацыі.
Мэта: Павышэнне эфектыўнасці работы класных кіраўнікоў у шосты школьны дзень. Прыцягненне ўсіх навучэнцаў да ўдзелу ў спартыўных, працоўных, экалагічных мерапрыемстах.
Форма правядзення: семінар-практыкум.
Дата правядзення: лістапад 2020 г.
Праблемнае поле
І. Вучэбна-метадычны блок
1. Метадычныя рэкамендацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па рабоце ў шосты школьны дзень.
.Інфармацыя намесніка дырэктара па асноўнай дзейнасці Кісель Н.І.
2. Арганізацыя фізкультурна-аздараўленчых і спартыўна-масавых мерапрыемстваў у шосты школьны дзень.
Інфармацыя настаўніка фізічнага выхавання Міхалёва І.М.
3.Арганізацыя і правядзенне факультатыўных заняткаў “Асновы праваслаўнай культуры”.
Інфармацыя настаўніка Пяткевіч А.М.
4. Арганізацыя працоўнага, экалагічнага выхавання ў шосты школьны дзень з улікам выкарыстання інавацыйных формаў і метадаў выхаваўчай работы.
Адказныя. Класныя кіраўнікі.
ІІ. Практычны блок
Наведванне спартыўнага мерапрыемства.
Класны кіраўнік 5 класа Смолер Н.А.
Аналіз і самааналіз мерапрыемства.
III. Выпрацоўка метадычных рэкамендацый.
Пасяджэнне № 3
Тэма. Сістэма прафарыентацыйнай работы школы: вопыт і перспектывы.
Мэта: павышэнне псіхолага-педагагічнай кампетэнтнасці класнага кіраўніка, пошукі рацыянальных спосабаў арганізацыі прафарыентацыйнай работы.
Дата правядзення: сакавік 2021г.
Форма правядзення: семінар
Праблемнае поле
І. Вучэбна-метадычны блок
1. Асноўныя функцыі педагога-псіхолага ў прафарыентацыйнай рабоце.
Псіхолага-педагагічнае суправаджэнне прафесійнага самапрызначэння навучэнцаў.
Інфармацыя намесніка дырктара па асноўнай дзейнасці Круталевіч С.Р.
2. Сучасныя падыходы да арганізацыі прафарыентацыйнай работы з вучнямі старэйшых класаў.
Адказны: класны кіраўнік Елінская Л.А.
3.Роля ўзаемадзеяння ўстановы адукацыі з сацыякультурнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь у прафарыентацыйнай рабоце класнага кіраўніка.
Адказны: класны кіраўнік Елінская Л.А.
II. Практычны блок
Адкрытае мерапрыемства ў 9 класе.
Класны кіраўнік Счастная А.М.
Аналіз і самааналіз мерапрыемстваў.
III. Выпрацоўка метадычных рэкамендацый.
Пасяджэнне № 4
Тэма. Аналіз работы МА класных кіраўнікоў за 2020/2021 навучальны год. Лета 2021.
Мэта:
- прааналізаваць работу МА, разгледзіць арганізацыю летняга адпачынку навучэнцаў.
Дата правядзення: май 2021г.
Форма правядзення: семінар
Праблемнае поле
І. Вучэбна-метадычны блок
1. Аналіз работы метадычнага аб’яднання за 2020/2021 навучальны год.
Кіраўнік МА класных кіраўнікоў Яцэвіч С.М.
2. Перспектыўнае планаванне работы МА класных кіраўнікоў на 2021/2022 навучальны год.
Кіраўнік МА класных кіраўнікоў Яцэвіч С.М.
3.Арганізацыя летняга адпачынку навучэнцаў.
Класныя кіраўнікі.
II. Практычны блок
- “Аўкцыён педагагічнага вопыту”
Творчая справаздача класных кіраўнікоў.
III.Выпрацоўка метадычных рэкамендацый.
Кіраўнік МА класных кіраўнікоў Яцэвіч С.М.