Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

ПРАВІЛЫ унутранага распарадку для навучэнцаў Дзяржаўнай установы адукацыі “Лешніцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”

Дата: 4 декабря 2019 в 16:06, Обновлено 12 ноября 2020 в 10:50

Упраўленне па адукацыі, спорце і турызме

Бярэзінскага раённага выканаўчага камітэта

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Лешніцкі навучальна-педагагічны

комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”

ЗАЦВЯРДЖАЮ:

Дырэктар Дзяржаўнай

установы адукацыі “Лешніцкі

навучальна-педагагічны комплекс

дзіцячы сад – сярэдняя школа”

_______________Н.В. Бурцава

“ 27 ” лістапада 2019 года

ПРАВІЛЫ

ўнутранага распарадку для навучэнцаў

 Дзяржаўнай установы адукацыі

 “Лешніцкі навучальна-педагагічны комплекс

дзіцячы сад – сярэдняя школа”

аг. Лешніца,
 2019

І. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.1. Правілы ўнутранага распарадку для навучэнцаў (далей – Правілы) распрацаваны ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі (далей – Кодэкс), Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.12.2011 №283 “Аб зацвярджэнні Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі” і іншымі нарматыўнымі прававымі актамі.

1.2. Правілы ўсталёўваюць нормы паводзін навучэнцаў у будынках і на тэрыторыі ўстановы адукацыі з мэтай стварэння абстаноўкі, якая спрыяе паспяховаму навучанню кожнага вучня, выхаванню павагі  да асобы і яе правоў, развіццю культуры паводзін і навыкаў зносін, падтрыманню парадку ва ўстанове адукацыі.

1.3. Згодна з Правіламі ўсе навучэнцы маюць аднолькавыя правы і абавязкі, нясуць аднолькавую адказнасць за парушэнне норм паводзін ва ўстанове адукацыі.

1.4. У адпаведнасці з сапраўднымі Правіламі ва ўстанове адукацыі да пачатку новага навучальнага года распрацоўваюцца Правілы ўнутранага распарадку для навучэнцаў, якія ўзгадняюцца з Саветам ўстановы адукацыі і зацвярджаюцца дырэктарам установы адукацыі.

1.5. Змяненні і дапаўненні ў Правілы ўносяцца ў адпаведнасці з пп.1.4 сапраўдных Правіл

1.6. Правілы даводзяцца да ведама педагагічных работнікаў установы адукацыі на першым пасяджэнні педагагічнага савета або на нарадзе пры дырэктары ў новым навучальным годзе, усіх навучэнцаў установы адукацыі на першай класнай гадзіне ў новым навучальным годзе, а іх законных прадстаўнікоў – на першым бацькоўскім сходзе ў новым навучальным годзе (пад подпіс).

1.7 Правілы распаўсюджваюцца на ўсіх навучэнцаў установы адукацыі.

1.8. Правілы размяшчаюцца ў даступным для агляду месцы і на афіцыйным сайце ўстановы адукацыі.

ІІ. АСНОЎНЫЯ ПРАВЫ НАВУЧЭНЦАЎ

2. Навучэнцы маюць права:

2.1. атрыманне адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі праграмамі агульнай сярэдняй адукацыі;

2.2. стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі з улікам асаблівасцей іх псіхафізічнага развіцця;

2.3. атрыманне дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў адпаведнасці з Кодэксам і ў парадку, які вызначаны Палажэннем аб установе дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, якое зацверджана Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25.07.2011 №149;

2.4. павагу сваёй чалавечай годнасці, абарону ад прымянення фізічнага і (або) псіхічнага гвалту, жорсткага, грубага або зневажальнага абыходжання, прыніжэння;

2.5. ахову жыцця і здароўя падчас адукацыйнага працэсу;

2.6. карыстанне падручнікамі (вучэбнымі дапаможнікамі) у адпаведнасці з заканадаўствам;

2.7. бясплатнае карыстанне бібліятэкай (інфармацыйным цэнтрам), вучэбнай і спартыўнай базай установы адукацыі;

2.8. удзел у кіраванні ўстановай адукацыі ў адпаведнасці са Статутам установы адукацыі (далей – Статут);

2.9. адпачынак на перапынках, арганізацыю вольнага часу падчас канікул;

2.10. стварэнне спрыяльных умоў для самаадукацыі;

2.11. аб’ектыўную ацэнку ведаў;

2.12. захаванне месца ва ўстанове адукацыі ў выпадку накіравання для навучання і лячэння ў санаторную школу-інтэрнат;

2.13. навучанне на ўроках фізічнай культуры і здароўя ў адпаведнасці з групай здароўя;

2.14. наведванне стымулюючых і (або) падтрымліваючых заняткаў;

2.15. выбар факультатыўных заняткаў у межах устаноўленай вучэбным планам установы адукацыі колькасці гадзін факултатыўных заняткаў і з улікам максімальнай дапушчальнай нагрузкі на аднаго навучэнца, якая ўсаноўлена спецыфічнымі санітарна-эпідэміялагічнымі патрабаваннямі да ўтрымання і эксплуатацыі ўстановы адукацыі;

2.16. вывучэнне асобных прадметаў на павышанам узроўні ў адпаведнасці з вучэбным планам установы адукацыі;

2.17. атрыманне дадатковых адукацыйных паслуг (у тым ліку платных) з пераліку паслуг, якія аказваюцца ўстановай адукацыі;

2.18. атрыманне гарачага харчавання ў парадку, які вызначаны заканадаўствам;

2.19. удзел у алімпіядах, конкурсах, турнірах, канферэнцыях і іншых адукацыйных мерапрыемствах, спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, іншых мерапрыемствах;

2.20. заахвочванне за поспехі ў вучэбнай, спратыўна-масавай, грамадскай, навуковай дзейнасці, а таксама ў адукацыйных мерапрыемствах;

2.21. атрыманне сацыяльна педагагічнай падтрымкі і псіхалагічнай дапамогі;

2.22. удзел у дзіцячых, маладзёжных і  іншых грамадскіх аб’яднаннях, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь;

2.23. удзел у органах вучнёўскага самакіравання ва ўстанове адукацыі;

2.24. абарону ад любых супрацьпраўных замахаў;

2.25. недатыкальнасць асобы.

3. Іншыя правы навучэнцаў устанаўліваюцца Кодэксам, ншымі актамі заканадаўства, устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі.

ІІІ. АСНОЎНЫЯ АБАВЯЗКІ НАВУЧЭНЦАЎ

4. Навучэнцы абавязаны:

4.1. выконваць Статут, выконваць рашэнні савета ўстановы адукацыі, іншых органаў самакіравання ўстановы адукацыі, Правілы, патрабаванні кіраўніцтва і педагагічных работнікаў;

4.2. знаходзіцца ва ўстанове адукацыі на працягу часу, прадугледжанага раскладам заняткаў (вучэбных, факультатыўных, аб’яднанняў па інтарэсах, іншых). Пакідаць тэрыторыю ўстановы адукацыі падчас заняткаў толькі з дазволу класнага кіраўніка (дзяжурнага адміністратара);

4.3. добрасумленна і адказна адносіцца да засваення зместу вучэбных праграм па вучэбных прадметах, праграм выхавання, своечасова і якасна выконваць дамашнія заданні, грамадскія даручэнні;

4.4. наведваць класныя і інфармацыйныя гадзіны;

4.5. удзельнічаць у мерапрыемствах грамадска карыснай працы;

4.6. вырашаць спрэчныя і канфліктныя пытанні па прынцыпах узаемнай павагі, з улікам меркавання ўсіх удзельнікаў спрэчкі. Пры неабходнасці звяртацца за дапамогай да настаўнікаў, класнага кіраўніка, спецыялістам сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы, кіраўніцтву ўстановы адукацыі;

4.7. беражліва адносіцца да маёмасці ўстановы адукацыі, падтрымліваць чысціню і парадак ва ўстанове адукацыі і на яе тэрыторыі, беражліва адносіцца да энергарэсурсаў, берагчы цеплыню, электрычнасць, ваду;

4.8. паважаць гонар і годнасць усіх удзельнікаў адукацыйнага працэса, работніаў установы адукацыі;

4.9. клапаціцца аб сваім здароўі, бяспецы і жыцці навакаольных, імкнуцца да маральнага, духоўнага і фізічнага развіцця, самаўдасканалення;

4.10. неадкладна паведамляць настаўніку (класнаму кіраўніку) або дзяжурнаму настаўніку (члену кіраўніцтва) аб атрыманні мікратраўмы або пагаршэнні стану свайго здароўя на ўроках, занятках або пры правядзенні мерапрыемстваў (пазакласных, пазашкольных, спартыўна-масавых, грамадска карыснай працы);

4.11. загадзя (напярэдадні або за некалькі дзён) паведамляць класнаму кіраўніку аб запланаваным наведванні ўстановы аховы здароўя; у экстраных (незапланаваных) выпадках адсутнасці на ўроках неадкладна паведаміць класнаму кіраўніку аб факце і прычыне сваёй адсутнасці;

4.12. размяшчаць прылады сувязі, інтэрнэт-сувязі перад пачаткам вучэбных заняткаў у спецыяльна адведзеных месцах;

4.13. выконваць дзелавы стыль адзення, выкарыстоўваць адзенне для заняткаў фізічнай культуры згодна з санітарнымі нормамі, спецыяльнае адзенне на ўроках працоўнага навучання, мерапрыемствах грамадска карыснай працы;

4.14. мець на ўроках неабходныя вучэбныя прыналежнасці;

4.15. мець акуратна і разборліва запоўненыя падпісаныя рабочыя сшыткі і сшыткі для кантрольных работ па прадметах;

4.16. акуратна і разборліва запісваць ў дзённік расклад заняткаў на тыдзень наперад, напрыканцы кожнага ўрока – дамашнее заданне;

4.17. штотыднёва здаваць дзённік на праверку класнаму кіраўніку;

4.18. прадстаўляць дзённік па першым патрабаванні педагагічнага работніка ўстановы адукацыі;

4.19. выконваць правілы паводзін у бібліятэцы і правілы карыстання бібліятэчным фондам;

5. Навучэнцам ва ўстанове адукацыі і на яе тэрыторыі катэгарычна забаронена:

5.1. курыць, ужываць алкагольныя (слабаалкагольныя) напоі і піва, таксічныя і наркатычныя рэчывы, выкарыстоўваць нецэнзурныя выразы, спазняцца на вучэбныя заняткі без уважлівых прычын, наносіць шкоду маёмасці ўстановы адукацыі і  іншым асобам;

5.2. прыносіць агнястрэльную зброю любога віду, газавую зброю, боепрыпасы любога віда або выбуховыя рэчывы (або іх імітатары, або муляжы), халодную зброю, колючыя, рубячыя, рэжучыя прадметы (або іх імітатары, або муляжы), хімічныя, ядавітыя, агненебяспечныя рэчывы, тытунёвыя вырабы, электронныя сістэмы курэння, вадкасці для электронных сістэм курэння, сістэмы для ўжывання тытуню, запалкі, зажыгалкі, алкагольныя, слабаалкагольныя напоі або піва, наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы, іх прэкурсоры і аналагі, таксічныя і іншыя адурманьваючыя прэпараты, якія могуць нанесці шкоду маёмасці і здароўю навакольных, прыналежнасці для азартных ігр;

5.3. парушаць дысцыпліну ў ходзе адукацыйнага працэсу, прымяняць фізічную сілу і знявагу ў адносінах да іншых яго ўдзельнікаў;

5.4. не выконваць патрабаванні педагагічных работнікаў;

5.5. прапускаць заняткі без уважлівых прычын і сваечасовага інфармавання класнага кіраўніка або дзяжурнага адміністратара з наступным прадастаўленнем адпаведнага дакумента класнаму куіраўніку;

5.6. карыстацца стродкамі мабільнай сувязі, інтэрнэт-сувязі, музычнымі калонкамі, гульнёвымі прыладамі падчас адукацыйнага працэсу без дазволу педагагічных работнікаў;

5.7. прапагандзіраваць, захоўваць і распаўсюджваць сродкамі мабільнай, інтэрнэт-сувязі інфармацыю, якая змяшчае жорсткасць, гвалт;

5.8. праводзіць здымкі падчас правядзення вучэбных заняткаў класных гадзін, пазакласных мерапрыемстваў без дазволу кіраўніцтва, класнага кіраўніка, настаўніка-прадметніка;

5.9. размаўляць падчас вучэбных заняткаў, выкрыкваць нецэнзурныя словы і выразы, адцягвацца самому і адцягваць іншых, перашкаджаць правядзенню вучэбных заняткаў;

5.10. ужываць падчас вучэбных заняткаў ежу і напоі;

5.11. перасаджвацца за іншую парту без дазволу настаўнікаў;

5.12. рабіць якія-небудзь запісы ў падручніках, вырываць з іх старонкі;

5.13. падчас вучэбных заняткаў і перапынкаў паміж імі гуляць у азартныя гульні, праводзіць аперацыі спекулятыўнага характару;

5.14. пакідаць установу адукацыі да сканчэння вучэбных заняткаў без узгаднення з класным кіраўніком і (або) кіраўніцтвам установы адукацыі.

IV. ПАТРАБАВАННІ ДА ЗНЕШНЯГА ВЫГЛЯДУ НАВУЧЭНЦАЎ

6. Навучэнцы абавязаны прытрымлівацца дзелавога стылю адзення, якое прызначаецца для наведвання імі вучэбных заняткаў ва ўстанове адукацыі.

7. Савет установы адукацыі мае права выбіраць мадэль, колер і  якасць тканіны, з якой вырабляецца адзенне дзелавога стылю.

8. Адзенне дзелавога стылю, як правіла, уключае вялікі выбар элементаў, якія можна камбінаваць (пінжак, камізэлька, кашуля, спадніца, штаны, сарафан, блуза, сукенка і інш.), а таксама можа ўключаць гальштук (значок, эмблему, шаўрон) з лагатыпам установы адукацыі.

У зімовы час у камплект адзення могуць уваходзіць трыкатажны світар або камізэлька.

9. У час наведвання навучэнцамі вучэбных заняткаў не дапускаецца:

спартыўнае адзенне і абутак, які прызначаецца для заняткаў фізічнай культурай і спортам;

рэчы, якія маюць яркія, раздражняльныя малюнкі;

бруднае, камечанае (неахайнае) і іншае адзенне, якое не прызначаецца для наведвання ўстановы адукацыі;

джынсы, кароткія сукенкі і спадніцы;

верхняе адзенне і галаўныя ўборы;

мноства біжутэрыі, наяўнасць пірсінга, яркага экстравагантнага макіяжу і колеру валасоў, святочных прычосак і аксэсуараў, якія адлюстроўваюць сімволіку музычных груп  і розных накірункаў маладзёжнай субкультуры і спартыўных клубаў.

10. Спрэчныя пытанні, якія звязаны са знешнім выглядам навучэнцаў, вырашае кіраўніцтва ўстановы адукацыі.

V. ПАРАДАК НАВЕДВАННЯ НАВУЧЭНЦАМІ ВУЧЭБНЫХ ЗАНЯТКАЎ

11. Вучэбныя заняткі, класныя і інфармацыйныя гадзіны праводзяцца па раскладзе і ў адпаведнасці з графікам, які зацверджаны дырэктарам установы адукацыі, і з’яўляюцца абавязковым для наведвання ўсімі навучэнцамі.

12. У выпадку невыканання дамашняга задання па якой-небудзь прычыне навучэнец да пачатку ўрока абавязаны паведаміць аб гэтым настаўніку.

13. Не пазней чым за 5 хвілін да пачатку ўрока кожны навучэнец:

займае месца ў вучэбным кабінеце (класе), якое вызначана класным кіраўніком;

падрыхтоўвае неабходныя для работы на ўроку падручнікі і вучэбныя прылады;

ставіць на бясшумны рэжым работы сродак мабільнай сувязі (інтэрнэт-сувязі), кладзе яго ў прызначанае для гэтага прыстасаванне (каробку), якое знаходзіцца на стале настаўніка, або ва ўласную сумку.

14. Пры ўваходе настаўніка ў клас навучэнцы ўстаюць у знак прывітання.

15. Навучэнец, які спазніўся на ўрок, абавязаны растлумачыць настаўніку прычыну спазнення.

16. У час уроку навучэнец уважліва слухае тлумачэнне настаўніка і адказы другіх навучэнцаў, не дапускае каментарыяў і рэплік з месца.

17. Пры адказе на пытанне настаўніка навучэнец устае. З дазволу настаўніка  магчымы адказ з месца.

18.  Аб сваёй гатоўнасці да адказу альбо аб узнікшым у ходзе тлумачэння настаўнікам матэрыялу пытанні, навучэнец  інфармуе, падняўшы руку.

19. Дапаўненні і выпраўленні адказаў другіх навучэнцаў магчымы толькі з дазволу настаўніка.

20. У час правядзення кантрольных і самастойных работ навучэнец выконвае іх самастойна. Дапамога другіх навучэнцаў не дапускаецца. Дазваляецца выкарыстоўваць толькі тыя матэрыялы,  якія пералічаны настаўнікам.

У выпадку парушэння гэтых правіл настаўнік мае права адабраць у навучэнца  работу і ацаніць толькі тую частку работы, якая выканана навучэнцам самастойна.

21. Выкананне патрабаванняў настаўніка на ўроку з’яўляецца для навучэнцаў абавязковым і бясспрэчным.

21.1. У выпадку, калі навучэнец не выконвае патрабаванні настаўніка, парушае дысцыпліну у час урока, настаўнік інфармуе аб гэтым дзяжурнага адміністратара, і навучэнец выводзіццца з урока ў суправаджэнні дзяжурнага адміністратара.

21.2. У выпадку, калі патрабаванні настаўніка парушаюць правы навучэнца, апошні можа праінфармаваць аб гэтым дзяжурнага адміністратара.

21.3. Дзяжурны адміністратар выклікае ва ўстанову адукацыі законнага прадстаўніка навучэнца, а пры неабходнасці – супрацоўніка раённага органа ўнутраных спраў.

21.4. Дзяжурны адміністратар пасля вывучэння сітуацыі мае права дазволіць навучэнцу прысутнічаць на астатніх уроках.

21.5. У выпадку, калі законны прадстаўнік не прыбывае ва ўстанову адукацыі ў кароткі тэрмін, дзяжурны адміністратар мае права забраць навучэнца з любога наступнага ўрока для гутаркі пры прыбыцці законнага прадстаўніка ва ўстанову адукацыі.

         22. У час урока навучэнец павінен сачыць за сваёй постаццю.

         23. Званок аб заканчэнні ўрока даецца для інфармавання настаўніка і навучэнцаў аб заканчэнні заняткаў. Навучэнцы пакідаюць клас толькі  з дазволу настаўніка.

24. Для заняткаў на ўроках фізічнай культуры і здароўя навучэнцы пераапранаюцца ў спартыўную форму.

25. Пасля заканчэння ўрока навучэнцы наводзяць парадак  на рабочым месцы, забіраюць свае сродкі мабільнай сувязі (інтэрнэт-сувязі).

         26. У выпадку пропускаў заняткаў па хваробе навучэнец або законны прадстаўнік інфармуе класнага кіраўніка аб прычыне абсутнасці ў вуснай форме.

         27. У дзень выхаду на заняткі навучэнец прад’яўляе тлумачэнне аб уважлівай прычыне пропуску заняткаў.

         Уважлівай прычынай лічыцца:

         хвароба навучэнца, наведванне доктара (прадстаўляецца адпаведны медыцынскі дакумент);

         экстранны выпадак у сям’і, які патрабуе асабістага ўдзелу (падцвярджаецца заявай законнага прадстаўніка);

         пропуск заняткаў па дамове з кіраўніцтвам установы адукацыі (па пісьмовай заяве законных прадстаўнікоў);

         удзел у прадметных алімпіядах, спаборніцтвах і іншых мерапрыемствах (вызначаецца загадам установы адукацыі).

         28. Дзяжурства навучэнцаў:

         28.1. ва установе адукацыі із ліку навучэнцаў VІІ-ХІ класаў назначаюцца дзяжурныя, якія дапамагаюць  дзяжурнаму адміністратару, дзяжурнаму настаўніку падтрымліваць дысцыпліну ў час перапынкаў, чысціню і парадак у школе.

         28.2. у кожным класе назначаецца  ў адпаведнасці з графікам дзяжурны па класе, які ў час перапынкаў дапамагае настаўніку падрыхтаваць клас да ўрока: раздае вучэбныя дапаможнікі і сшыткі навучэнцаў, дапамагае падрыхтаваць да ўрока іншыя вучэбна-метадычныя дапаможнікі.

         28.3. з ліку навучэнцаў VІІ-Х класаў назначаюцца дзяжурныя па сталовай, якія перад раздачай ежы мыюць рукі з мылам, надзяваюць галаўныя ўборы, фартухі.

VІ. ПАРАДАК ЗНАХОДЖАННЯ НАВУЧЭНЦАЎ НА ПЕРАПЫНКАХ

29. Перапынак прызначаны:

для пераходу ў другі кабінет (пры неабходнасці) у адпаведнасці з раскладам вучэбных заняткаў;

адпачынку і фізічнай размінкі;

прыёму ежы;

праветрывання класа, для чаго навучэнцам неабходна выйсці із класа;

падрыхтоўкі да ўроку, іншага.

30. У час руху па карыдору навучэнцам неабходна прытрымлівацца правага боку.

31. У час перапынкаў навучэнцам забараняецца:

шумець, перашкаджаць адпачываць другім, бегаць  па лесвіцах, паблізу аконных праёмаў і ў іншых месцах, якія не прыстасаваны для гульні;

 штурхаць адзін аднаго, кідацца прадметамі  і прымяняць фізічную сілу для вырашэння любога роду канфліктных сітуацый;

катацца ва ўстанове адукацыі і на яе тэрыторыі на веласіпедах, самакатах і іншых сродках руху;

ужываць нецэнзурныя выразы і жэсты ў адрас другіх навучэнцаў, другіх асоб, запужваць, займацца вымагальніцтвам. Парушэнне дадзенага пункта цягне за сабой прымяненне мер, якія прадугледжаны заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

VІІ. МЕСЦА МАСАВАГА ЗНАХОДЖАННЯ

32. У сталовую навучэнцы ходзяць арганізавана ў суправаджэнні настаўніка, які праводзіць урок.

33. Навучэнцы выконваюць  правілы гігіены:  заходзяць у памяшканне сталовай без верхняга адзення, мыюць рукі перад прыёмам ежы.

34. Ужываюць стравы, напоі, прадукты харчавання, якія атрымалі ў сталовай або прынеслі з сабой, дазваляецца толькі ў сталовай. У час прыёму ежы навучэнцы павінны выконваць культуру харчавання.

35. Кожны навучэнец прыбірае за сабой сталовыя прыналежнасці і посуд у спецыяльна адведзенае месца.

Спартыўная зала

         36. Заняткі ў спартыўнай зале арганізуюцца ў адпаведнасці з раскладам яе работы.

         37. Наведванне заняткаў у спартыўнай зале дапускаецца толькі ў спартыўнай форме і зменным абутку.

         38. Забараняецца знаходзіцца ў спартыўнай зале без настаўніка або іншага педагагічнага работніка.

39. Заняткі ў пазаўрочны час у спартыўнай зале арганізуюцца па раскладзе спартыўных секцый.

Санітарныя пакоі

40. Пры карыстанні санітарнымі пакоямі вучні павінны падтрымліваць чысціню і парадак, правілы асабістай гігіены.

41. Забараняецца затрымлівацца ў санітарным пакоі без неабходнасці, а таксама раскідаць смецце, курыць, прымаць ежу, напоі, кідаць у ракавіны і ўнітазы пабочныя прадметы.

Гардэроб

42. Пасля заканчэння заняткаў (вучэбных, факультатыўных, стымулюючых, падтрымліваючых, у аб’яднаннях па інтарэсах), пазакласных мерапрыемстваў вучні пад кіраўніцтвам настаўніка, які праводзіў заняткі, ідуць у гардэроб. Вучні па чарзе забіраюць сваё адзенне, выконваючы парадак і меры бяспекі.

43. У выпадку выяўлення знікнення адзення або абутку вучань абавязаны паведаміць аб здарэнні класнаму кіраўніку або дзяжурнаму адміністратару.

44. Вучні не павінны пакідаць у кішэнях верхняга адзення ключы ад хаты, грошы, праязныя дакументы, сродкі мабільнай сувязі (інтэнэт-сувязі), іншыя каштоўныя рэчы.

45. Пакінутыя і (або) забытыя кім-небудзь ў гардэробе рэчы перадаюцца вахцёру або дзяжурнаму настаўніку.

VIII. ПАРАДАК НАВЕДВАННЯ ВУЧНЯМІ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ У ПАЗАВУЧЭБНЫ ЧАС

46. Вучням забараняецца спазняцца на мерапрыемства, якое праводзіцца ў пазавучэбны час.

47. Прысутнасць на мерапрыемствах, якія праводзяцца ў пазавучэбны час ва ўстанове адукацыі, асоб, якія не навучаюцца ў гэтай установе адукацыі, дапушчальна толькі з дазволу адказнага за правядзенне мерапрыемства (намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці, дзяжурны адміністратар).

48. Вучні, якія прысутнічаюць на мерапрыемствах ў пазаўрочны час ва ўстанове адукацыі, і асобы, якія не навучаюцца ў гэтай установе адукацыі, дапушчаныя да ўдзелу ў мерапрыемстве, павінны маць акуратны знешні выгляд, адпавядаючы ўзросту макіяж.

49. Не дазваляецца прысутнасць у верхнім адзенні і галаўных уборах на мерапрыемствах, якія праводзяцца ва ўстанове адукацыі.

50. Прыход і адыход з мерапрыемстваў здзяйсняецца арганізавана, у парадку, устаноўленым адказным за правядзенне мерапрыемства.

51. Вучні абавязаны выконваць інструкцыі па мерах бяспекі, прадугледжаныя для канкрэтнага мерапрыемства, і выконваць ў поўным аб’ёме партабаванні адказнага за правядзенне мерапрыемства.

52. Да заняткаў у спартыўных секцыях, удзелу ў спартыўных спаборніцтвах вучні дапускаюцца з дазволу ўрача, да турыстычных паходаў – з дазволу медыцынскага работніка.

53. Грамадска карысная праца вучняў у пазаўрочны час праводзіцца не раней чым праз 30 хвілін пасля заканчэння ўрокаў. Працягласць грамадска карыснай працы і віды работ ўстанаўліваюцца Санітарнымі нормамі і правіламі і гігіенічнымі нарматывамі.

IX. ЗААХВОЧВАННЕ І ДЫСЦЫПЛІНАРНАЯ АДКАЗНАСЦЬ ВУЧНЯЎ

54. У якасці заахвочвання да вучняў могуць прымяняцца наступныя меры:

аб’яўленне падзякі;

узнагароджанне граматай;

узнагароджанне каштоўнымі падарункамі;

занясенне на дошку Гонару ўстановы адукацыі;

напісанне ліста падзякі законным прадстаўнікам.

Заахвочванне аб’яўляецца прыказам дырэктара. Выпіска з прыказу захоўваецца ў асабовай справе вучня.

55. За здяйсненне вучнем дысцыплінарнага праступка (у тым ліку неаднаразовае парушэнне Устава і Правіл для вучняў) устанаўліваецца дысцыплінарная адказнасць, якая выражаецца ў прымяненні да яго наступных мер дысцыплінарнага спагнання:

заўвага;

выгавар;

адлічэнне.

56. Адлічэнне як мера дысцыплінарнай адказнасці можа быць прыменена да вучняў ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

57. Права выбара меры дысцыплінарнага пакарання належыць дырэктару ўстановы адукацыі.

58. Звесткі аб прымяненні мер дысцыплінарнага пакарання даводзяцца да законных прадстаўнікоў непаўналетняга вучня.

Х. ПРАВІЛЫ КАРЫСТАННЯ СРОДКАМІ МАБІЛЬНАЙ СУВЯЗІ (ІНТЭРНЭТ-СУВЯЗІ)

59. У памяшканні ўстановы адукацыі вучань абавязаны ставіць сродак мабільнай сувязі (інтэрнэт-сувязі) у рэжым вібравызаву або бясшумны рэжым.

60. Падчас правядзення вучэбных, факультатыўных, стымулюючых, падтрымліваючых заняткаў, заняткаў у аб’яднаннях па інтарэсах, пазакласных мерапрыемстваў сродкі мабільнай сувязі (інтэрнэт-сувязі) павінны знаходзіцца ў прызначанай для гэтага прыладзе (скрынцы) у стане бясшумнага рэжыму або ў асабістых сумках навучэнцаў.

61. Карыстацца сродкам мабільнай сувязі (інтэрнэт-сувязі) падчас вучэбных, факультатыўных, стымулюючых, падтрымліваючых заняткаў, заняткаў у аб’яднаннях па інтарэсах, пазакласных мерапрыемстваў можна толькі з дазволу настаўніка.

62. Карыстацца прыладай мабільнай сувязі (інтэрнэт-сувязі) ва ўстанове адукацыі на перапынках паміж заняткамі (званіць, адпраўляць СМС) вучням дазволена толькі для аператыўнай сувязі з бацькамі (законнымі прадстаўнікамі), братамі (сёстрамі), іншымі блізкімі сваякамі толькі пад час неадкладнай неабходнасці.

63. У выпадку неаднаразовага парушэння правіл карыстання сродкамі мабільнай сувязі (інтэрнэт-сувязі) вучань павінен напісаць тлумачальную запіску з указаннем прычыны парушэння існуючых Правіл. Класным кіраўніком (настаўнікам) навучэнцу робіцца запіс у дзеннік.

64. Пры паўторным факце парушэння правіл карыстання сродкамі мабільнай сувязі (інтэрнэт-сувязі) забіраецца тэлефон у вучня. Ва ўстанову адукацыі запрашаюцца бацькі (законныя прадстаўнікі), і пасля гутаркі з дырэктарам (членам адміністацыі) ім вяртаецца сродак мабільнай сувязі (інтэрнэт-сувязі). На вучня накладаецца спагнанне, якое вызначае дырэктар установы адукацыі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.