Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Положение о работе учительско-родительского патруля

Дата: 14 ноября 2016 в 16:51, Обновлено 7 сентября 2021 в 14:16

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

«Лешніцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа»

Палажэнне аб рабоце настаўніцка - бацькоўскага патруля

1.Агульныя палажэнні

Сапраўднае Палажэнне распрацавана ў мэтах удасканалення работы па прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў, п'янства непаўналетніх, стварэння ўмоў для забеспячэння правоў бацькоў на ўдзел ва ўстанове адукацыі, аказання дапамогі ў арганізацыі дзейнасці бацькоўскіх грамадскіх фарміраванняў, у тым ліку настаўніцкай-бацькоўскім патрулі.

2.Асноўныя задачы дзейнасці настаўніцка-бацькоўскага патруля

1.Кантроль за парадкам і паводзінамі вучняў у грамадскіх месцах вёсак Лешніца і Навасёлкі: на дыскатэках, у клубах, а таксама ў іншых памяшканнях, прызначаных для забаў або правядзення вольнага часу, г. зн. прафілактыка правапарушэнняў, п'янства, алкагалізму ў падлеткавым асяроддзі.

2.Выяўленне непаўналетніх, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, а таксама не наведваюць або сістэматычна прапускаюць па няўважлівых прычынах заняткі ва ўстанове адукацыі.

3.Забеспячэнне дадатковага кантролю за непаўналетнімі, у першую чаргу, навучэнцамі ўстановы адукацыі ў пазаўрочны і вячэрні час.

4.Паляпшэнне ўзаемадзеяння ўстановы адукацыі з органамі ўнутраных спраў, іншымі суб'ектамі прафілактыкі ў рабоце па прафілактыцы правапарушэнняў непаўналетніх.

5.Выяўленне прычын і ўмоў, якія спрыяюць супрацьпраўным паводзінам непаўналетніх.

3. Парадак арганізацыі дзейнасці настаўніцка-бацькоўскага патруля

1.Настаўніцка-бацькоўскі патруль ўстановы адукацыі з'яўляецца грамадскім органам.

2.Настаўніцка-бацькоўскі патруль ствараецца ва ўстанове адукацыі з ліку настаўнікаў, бацькоў (законных прадстаўнікоў), дзеці якіх навучаюцца ў дадзенай установе.

3.Работу настаўніцка-бацькоўскага патруля арганізуе і каардынуе намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, кантралюе дзейнасць - дырэктар установы адукацыі.

4.Да работы настаўніцка-бацькоўскага патруля могуць прыцягвацца (па дадатковай дамоўленасці) прадстаўнікі праваахоўных органаў, камісіі па справах непаўналетніх, актывісты грамадскіх арганізацый.

5. Настаўніцка-бацькоўскі патруль у сваёй дзейнасці абавязаны строга выконваць нормы дзеючага заканадаўства.

4. Арганізацыя работы настаўніцка-бацькоўскага патруля

1.Рашэнне аб стварэнні настаўніцка-бацькоўскага патруля зацвярджаецца загадам дырэктара ўстановы адукацыі.

2.Склад і колькасць удзельнікаў настаўніцкай-бацькоўскага патруля вызначаецца дырэктарам установы адукацыі.

3.Настаўніцка-бацькоўскі патруль арганізуе сваю работу ў адпаведнасці з графікам, які зацвярджаецца дырэктарам установы адукацыі, на чвэрць, канікулярны час.

4.Час работы настаўніцка-бацькоўскага патруля вызначаецца дырэктарам установы адукацыі і устанаўліваецца з 21.00.

5.Працягласць работы настаўніцка-бацькоўскага патруля вызначаецца 2-3 гадзінамі.

6.Настаўніцка-бацькоўскі патруль наведвае ўстановы культуры, забаўляльныя ўстановы, месцы з масавым знаходжаннем моладзі, вывучае ўмовы пражывання навучэнцаў падуліковай катэгорыі на даму.

7.Інфармацыю аб выніках патрулявання члены настаўніцка - бацькоўскага патруля аператыўна перадаюць намесніку дырэктара па выхаваўчай рабоце  для далейшага аналізу і работы.

8.Вынікі работы настаўніцка-бацькоўскага патруля штоквартальна разглядаюцца на нарадах пры дырэктары ўстановы адукацыі, саветах прафілактыкі.

5.Абавязкі настаўніцка-бацькоўскага патруля

1.Члены настаўніцка-бацькоўскага патруля павінны ўдзельнічаць у патруляванні згодна з графікам працы, своечасова прадстаўляючы інфармацыю аб выніках патрулявання.

2.Члены настаўніцка-бацькоўскага патруля абавязаны быць тактоўнымі, ветлівымі з непаўналетнімі, іх бацькамі (законнымі прадстаўнікамі), іншымі грамадзянамі, выконваць заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

3.Члены настаўніцка-бацькоўскага патруля абавязаны рабіць адзнакі аб рабоце ў журнале настаўніцка-бацькоўскага патрулявання, які павінен знаходзіцца ва ўстанове адукацыі.

6.Дакументацыя настаўніцкай-бацькоўскага патруля

1.Загад аб стварэнні настаўніцкай-бацькоўскага патруля.

2. Палажэнне аб рабоце настаўніцка-бацькоўскага патруля.

3.Журнал  настаўніцка-бацькоўскага патрулявання.

4.Графік работы настаўніцка-бацькоўскага патруля.

7.Форма вядзення журнала

Журнал  настаўніцка-бацькоўскага патрулявання складаецца з наступных раздзелаў:

Раздзел першы: назва ўстановы адукацыі, дата стварэння патруля, адказны за вядзенне журнала.

Раздзел другі: палажэнне, загад аб стварэнні настаўніцка-бацькоўскага патруля.

Раздзел трэці: інструктаж па тэхніцы бяспекі ўдзельнікаў настаўніцкай-бацькоўскага патруля, подпісы.

Раздзел чацвёрты: кантактная інфармацыя

№  

  Дата і месца правядзення патруля

ПРОЗВІШЧА, імя, імя па бацьку

ўдзельнікаў

Хатні адрас

Месца працы, пасада

Заўвагі (кантактны тэлефон)

 Раздзел пяты: справаздачная інфармацыя аб дзейнасці настаўніцка-бацькоўскага патруля.

№ 

Прозвішча імя парушальніка

Хатні адрас,

звесткі аб бацьках

Прычына правапарушэння

Праведзеная праца

8. Заахвочванне

З мэтай матэрыяльнага заахвочвання адказных членаў настаўніцка-бацькоўскага патруля з ліку педагогаў адпаведныя рашэнні ўносяцца ў калектыўны дагавор, палажэнне аб прэміраванні.

Дырэктар установы адукацыі выходзіць на кіраўнікоў прадпрыемстваў з ініцыятывай матэрыяльнага стымулявання членаў настаўніцка-бацькоўскага патруля з ліку бацькоў.

Члены настаўніцка-бацькоўскага патруля пры дасягненні значных вынікаў ва ўстаноўленым парадку заахвочваюцца тэрытарыяльнымі органамі ўнутраных спраў і УУС Мінаблвыканкама.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.