Упраўленне па адукацыі, спорту і турызму
Бярэзінскага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
“Лешніцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — сярэдняя школа”
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Дырэктар
установы адукацыі
Н.В.Бурцава
31.08. 2021
ПАЛАЖЭННЕ
аб правядзенні Дня здароўя
- Мэты і задачы
- Дзень здароўя праводзіцца з мэтай прапаганды сярод навучэнцаў здаровага ладу жыцця, развіцця цікасці да фізічнай культуры і спорту, прафілактыкі п’янства і наркаманіі.
- Задачы:
- прыцягненне навучэнцаў да заняткаў рознымі відамі спорту;
- выяўленне лепшыхх спарыўных каманд школы;
- правядзенне аздараўленчых мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне рэзістэнтнасці арганізма дзяцей і падлеткаў;
- павышэнне супраціўляльнасцітарганізмадзяцей і падлеткаў да розных захворванняў, працаздольнасці школьнікаў, іх прадуктыўнасці навучання.
- Парадак арганізацыі і правядзення
- Арганізацыя правядзення спаборніцтваў ускладаецца на настаўніка фізічнай культуры, на кіраўніка фізічнага выхавання, класных кіраўнікоў, педагога-арганізатара, намесніка дырэктара па асноўнай дзейнасці:
- праграма і форма правядзення Дня здароўя распрацоўваецца кіраўніком фізічнага выхавання сумесна з педагогам-арганізатарам;
- кіраўнік фізічнага выхавання, настаўнік фізічнай культуры ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы класных каманд для ўдзелу ў спартыўных спаборніцтвах у рамках праграмы Дня здароўя;
- педагог-арганізатар адказвае за падрыхтоўку прызоў для каманд-пераможцаў, вучняў, якія занялі І, ІІ, ІІІ месцы;
- класныя кіраўнікі фарміруюць каманды, даводзяць праграму Дня здароўя да ведама навучэнцаў.
- Змест Дняя здароўя ўключае спартыўныя спаборніцтвы па асобных відах спорту, спартыўныя гульні, рухомыя і жартоўныя эстафеты.
- У склад судзейскіх каманд ўваходзяць настаўнік фізічнай культуры, настаўнікі, бацькі.
- Дата тэрміну правядзення Дня здароўя 2 субота месяца
- Час і месца правядзення
- Спартыўныя спаборніцтвы, якія арганізуюцца ў рамках праграмы Дня здароўя, прафодзяцца на ФАЦ “Лазурны” аг.Лешніца, стадыёне ўстановы адукацыі
- Дзень здароўя праводзіцца па ступенях.
- Удзельнікі
- Да ўдзелу ў мерапрыемствах у рамках праграмы Дня здароўя прыцягваюцца ўсе навучэнцы 1 – 11 класаў установы адукацыі.
- У спартыўных спаборніцтвах прымаюць удзел навучэнцы, якія не маюць медыцынскіх супрацьпаказанняў на момант правядзення дня здароўя.
- Вызваленыя навучэнцы прысутнічаюць на ўсіх мерапрыемствах Дня здароўя і выступаюць у якасці гледачоў, заўзятараў, памочнікаў класных кіраўнікоў па падтрымцы дысцыпліны і парадку, памочнікаў у правядзенні эстафет.
- Узнагароджанне
Класныя каманды, якія занялі І – ІІІ месцы, узнагароджваюцца граматамі.