У рамках акцыі «Беларусь у маім сэрцы» ў Мінскай вобласці праводзіцца флэшмоб з выкарыстаннем дзяржаўнай сімволікі Беларусі.
Ідэя дадзенай акцыі – адчуць яднанне з іншымі людзьмі, грамадзянамі нашай краіны. У рамках яе выхаванцы аздараўленчых лагераў Міншчыны дзеляцца здымкамі, на якіх або фатаграфуюцца на фоне сцяга Рэспублікі Беларусь або ілюструюць яго пры дапамозе шарыкаў чырвонага і зялёнага колераў.
Таксама школьнікі возьмуць удзел у віктарынах і конкурсах на веданне дзяржаўнай сімволікі.
Наведвальнікі аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем дзецей "Парус надзеі" Дзяржаўнай установы адукацыі "Лешніцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа" таксама далучыліся да акцыі і правялі яскравы флэшмоб з Дзяржаўным сцяыгам і запісалі відэа-ролік.